Чэраз рэчаньку, чэраз быструю
Скочу-пераскочу
Аддай, мамачка, аддай родная,
За каго я хочу
Мамка аддала, шчэ наказ дала
Сем год не бываці
А як вернiшся, дочка родная,
То выганю з хаты.
Пражыла гадок, пражыла другі
Трэці — не сцярпела...
Абярнулася шэрай зязюляй
К мамке палятела.
Лесам ляцела, голле ламала
Буйнымi крыламi,
Полем ляцела, зямлю кропiла
Горкiмi слязамi.
Прыляцела ў сад, села на дубок
Стала кукавацi
Стала кукаваць, жалю дадаваць
Каб пачула матi
Мамка родная у акенцы сядзiць.
Рушнік вышывае.
Старшы брацейка па двару ходзiць
Ружжо зараджае.
Дазволь мамачка, дазволь родная
Ту зязюлю ўбіці.
Бо яна куе, жалю дадае
Вельми цяжка жытi
Не дазволю я, не дазволю я
Ту зязюлю ўбіці,
Бо зязюлi той, як дачцэ маей
Вельмі цяжка жыці
Искуи Абалян & Сивичанка еще тексты
Другие названия этого текста
- Искуи Абалян & Сивичанка - Зязюля (Цячэ Рэчанька) (0)
- Искуи Абалян и Сивица - Зязюля (0)
- Беларуская - Зязюля (Цячэ Рэчанька) (0)
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1