Як на Йвана дужа рана Ой рана на Йвана Дужа рана сонца йграла Ой рана на Йвана А там дзеўка воду брала. Ой рана на Йвана Як прыйшло к ёй два малойца, Ой рана на Йвана Сталі яны жартаваці: Ой рана на Йвана А дзе была, чаму не спала? Ой рана на Йвана На таргу была ўсеслухала, Ой рана на Йвана Што дзевачкі падаражэлі, Ой рана на Йвана А хлопчыкі падешавелі. Ой рана на Йвана За дзевачак тысячу даюць, Ой рана на Йвана А хлопчыкаў дарма не бяруць. Ой рана на Йвана Як на Йвана сонца йграла, Ой рана на Йвана На цёплыя, цёплыя росы, Ой рана на Йвана На добрыя, добрыя годы. Ой рана на Йвана На хлябы, хлябы-ураджаі. Ой рана на Йвана