“Калыханкі”. Сумесны праект Зьмітра Вайцюшкевіча, WZ-ORKIESTRA і Дзіцячага Фонда ААН UNICEF
Калыханка для душы
(муз. З. Вайцюшкевіча, верш Л. Дранька-Майсюка)
Паглядзім на Вэнэру-заранку,
Што стаілася ў нашым вакне,
І сьпяем для душы калыханку,
Хай да ранку душа адпачне.
Прыпеў:
Засынай у Вэнэрыным ценю
І спакойную сьні далячынь,
Толькі цела, стамлёнае цела
Ты, душа, без пары не пакінь.
За вакном не гамоняць таполі,
Не крычаць за вакном жураўлі…
Для душы калыханку ніколі
Не сьпявалі яшчэ на зямлі.
Не зьнікае Вэнэра-заранка
У высокай нябеснай глушы,
Хай гучыць для душы калыханка,
Для самотнай заўсёды душы.
Калыханкі ад Зьмітра Вайцюшкевіча, WZ-ORKIESTRA і Дзіцячага Фонда ААН UNICEF еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2