Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Кальян - 17 гадоў | Текст песни

Цікавыя высновы, калі разважаць:
У дзяржавы манаполія, на тое, каб забіваць.
Спадзяванні на літасць вартыя смеху.
Нязграбная каштоўнасць – жыццё чалавека.
Працоўныя малпы. Баявыя прыматы.
Дзеці – не новае жыццё, а новыя салдаты.
Як там пісалі? Праца вызваляе!
Выжываць, зарабляць, спажываць дазваляе.

Першасная мэта – цішыня ды спакой.
Хлусня ў вушы ліецца кока-колай-ракой.
Потым трошкі жартаў ды ружовых серыялаў,
Порна-пазітыўных музычных каналаў.
Каб не раслабляліся – хроніка крыміналу,
Ды шчаслівы нацыі лідар па ўсіх каналах.
Бізун ды пернік – аргументы знаёмыя.
Памятайце, сукі, пра турмы ды калоніі!

Дыскусія з Сістэмай цалкам знаёмая.
Разнастайна чорна-бела-каляровая.
Свабода, роўнасць, правы чалавека -
Словы адгукаюцца пустым рэхам.
З малаком маці, з раддому парога:
Верыш у Ісуса? Улада – ад Бога!
Богу – богавае, кесару – кесаравае.
Усё, што супраць улады – гэта бесавае.

Наш патрыятызм – любоў да ўладаў.
Узнагарода – “псіхатропы” ды сала.
Сацыяльная еўгеніка – новы тып індывіду.
Задаволены, калі як сабака пабіты.
Хто не з намі – той супраць нас!
Прыб’ем! Не залазь у наш калгас!
Не спяць гітлерюгенд і хунвэйбіны
У самай лепшай у свеце краіне…

Кальян еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1