Я чую грукат дзiдаў, бразгат сякер, Што праз вякі адгукаюцца рэхам Між курганоў I разрывамі кальчуг старажытнай вайны Сівой даўніны маёй Зямлі.
Я бачу кроў на шчыце таго ваяра I Молат Тора на шыі яго… I Вальхала, дзе чакаюць…
Я адчуваю скрыгат танкавых калясніц, Што дымам, пылам, попелам Сцелюць дарогі Трыумфу. Ракеты, што рэжуць аблокі; Неба з крылатымі знішчальнікамі, Штурмавікамі паветра… I руны маланак з водарам пораху.
Я бачу кроў на касмічных караблях, Міжгалактычных талерках таго ваяра I Молат Тора на шыі яго… I Вальхала, дзе чакаюць…