Адлупцаваны, абгавораны ты i забiты ў кут абвінавачвання: Мінулае – памылка, ня гэткiя думкi. Зноў указкай дзеляць нашу Зямлю.
Паход да нябачнай мэты, Барацьба за прыдуманы свет. Перавод дарог. Кругагляд – пустэча. На касцях Багоў – вясёлы банкет.
Агідны зброд бязродны, які названы “тутэйшым”, Што праз бруд выдае карты тут, За спіною хавае казырную смерць, Хітрыя вочы за плячыма рыхтуюць бізун-хамут.
Цалуюць калені, шыпяць языкі атруты, Працягнуўшы рукі, каб даравалі жыццё. Стаючы на каленях пакорна; Цывiлiзацыi брудныя прадстаўнікі.
Лаяцца смехам, смяюцца слязьмi, Здзекваюцца, зневажаюць i бураць, паляць i брудзяць Памяць святую… Нашу памяць святую.
На лёсах гiсторыi – іх новыя скіраванасці, Дзе танчаць на руінах традыцый. Гніючы, плююць на Маці-Зямлю, Сваю вернасці клятву забыўшыся.
Перадзел маёмасцi, падзел душ заблукаўшых, Самотныя позiркi, карысныя слёзы. Ноты надзеi, тоны падзякi, золата толькi ў манетах, Манеты ў сэрцах, сэрцы пустыя, бедныя душы людскiя.
Iзалююць бяспеку ад сапраўднага быцця, Шэрай плямай аджываюць па плыні, Безупынна моляцца ворагам Пад кантролем хiтра-вузкiх вачэй.
Дзень пры дні, ад часу безразважнасці Робяць выгляд працы ў патрэбны раз. Мяняюць менталiтэт, сумленне, Балансуючы сярод уважлiвых iлбоў.
Адмяняюць памеры i вагу на душы, Па горцы хутка з’язджаюць Нiжэй i нiжэй – так патрабуе пан… Ён цяпер закрывае ім вушы.
Перакладаюць на мову нямую аповяд, Казкi чытаюць перад сном, каб не спаць. Адкiдваюць волю i робяцца хворымi – Таго патрабуе пан.
Захоўваюць маразм i дурасць, Цiха клiчуць на дапамогу смерць, Вырываюць праўду – так кіруе іх пан. Ён цяпер забiвае былых цывілізацый мудрасць.
Ці час iдзе павольна, ці час iдзе хутка – Успрыманне не вяртаецца да розуму. Забавы галюцынацый Мастацтвам эксплуатацыі і пратаколамі.
Нiцi не плятуцца лёсам i знакамi, Не акрэслены зорамi, Выраю шляхам… Толькi кускамi размовы, толькi балады кавалкамi, Дымам, брудам, пустымi сасудамi.
Дзёрзкія сферы i вакуум з празрыстымi сценамi, Дзе жывуць гадавальнікам смяротным. Дзевяць перашкод – i пешкi гатовыя: Нумар замацаваны ды пастаўлены штампы.
Хмель зробiць мяккiмi цвiкi паўстання, Нажы растануць у руках “змагара”. Цiкавыя словы, дурманлівыя гукi – Раздураны карагод хлуслівых фарбаў.
Аддаюцца “лекару” аднаго экзэмпляра, Плывуць разам з усiмi ў “марах вiна”. Нямыя рабы разлажэння, самазабойцы, Новая труна, магiла сыра…
Сiроцкiя жалі, крыўда на свет, Смутак тугі, прынiжаны стан журбы. Бязмэтнасць жыцця апраўдання слабасцi – Нікчэмнасць шэрай літасці.
Гнілыя целы, мёртвыя душы скрухі, Што залежаць ад хваробы. Пацукі жыцця, растворы быцця, Рабы iснавання.
Памыямі абліта сумленне, Сэнс – марнатравіць жыццё. Паражэння звон, бяссілля стогн, Хлусня, падман.