Застылi думкi над берагам хуткай ракi – Мае адзiнокiя птушкі-багіні. Калi Зямля кружыла-кружыла, Ляцела, ляцелi вякi… Мае вякi чырвоны! I кожным уяўленнем, Ператварэннем Шукаю ўвасабленнi У бязмежных хвалях.
Той шлях заснаваны на адшуканні, Пошуку вечнага, Прастораў адкрыццяў, Бачнага за туманамі. Дзе тэрыторыi не абмежаваны зрокам, Несувымернасцю карт і геаграфiй.
Як свядомасць накiроўвае ды iмкнецца Вывучаць, пазнаваць, ахоплiваць розумам, Спасцігаць, разумець, адкрываць Таямнічую сакральнасць – ад клеткі, ад кветкі… Да парусоў планетарных тунэляў. Там, дзе пульсацыі галактык адгукаюцца Шорахам галін і ветрам на жытнім полі.
Між анёлаў, трымаючых сэрца Зямлі, Яе Памяць Вечнасці На вышываных паясах гарызонтаў, Што клічуцца Лабiрынтамi Прасторы-Дракона. Ад Сярэбранай ніці зыходзячых Духа Святога Троіцы.