Калi Змагу Ўбачыць Новы Свiтанак (Чалавек Планеты 2011)
КАЛІ ЗМАГУ ЎБАЧЫЦЬ НОВЫ СВІТАНАК
Прысядзь, паслухай, сябар, Вось што думаў сказаць апошнім часам. Пабыць з табою я хацеў сам-насам. Але нагнаць не мог – заўсёды ты заняты. Заўсёды ты знаходзіш справы, Няма часу нам з табою падумаць аб душы.
Калі ты ўмееш кахаць – кахай наймацней, Калі ты можаш жыць – жыві яскравей. Нясі ў сабе дабрыню і любоў да ўсяго і да ўсіх.
Гадуй дзетак цэлы карагод вясёлы, Сям’ю сваю не прамяняй. Шкадуй і барані бацькоў і родных. Яны ў цябе адныя, і ты ў іх адзіны.
Вось тут, здаецца, з табою разам Бесперапынна шукаю сэнс ва ўсім. І ў пошуку ісціны блукаю здаўна; Не ведаю, што ёсць гэта «ІСЦІНА», Але шукаю яе, як сляпое кацяня.
У пошуку самога сябе Сустракаю розных шмат вачэй; У вачах гэтых – шукаю… Як у люстэрка гляджу ў Сусвет. Душа… Што гэта «я»?
Памылкі кожны робіць з нас. Я не вучу цябе, я сам вучуся. І больш сабе, чым вось табе, Усё гэта я кажу.
Ведаеш, як быццам Размаўляю сам з сабою. Сярод палёў бяскрайніх я стаю, Дзіўлюся і пяю.
Вось, мой дружа, Мабыць, так яно тут ёсць. Калі не – ты адкажы, Жыць дзеля чаго?