Са збанка льецца па шыі, Па руках сцякае... Верым у тое, што будзе. Што было – тое з намi.
Ад Продкаў слаўных Пад свет вогнiшча ўноч Вытканы ручнiкi-дарогi. Iх лёс праз нас iдзе, Працяг кожнай сцежкi людзей Усё далей вядзе – У невядомую кропку трывогi… I шапацiць крыламi.
Што чакае цябе Дзесьцi там, далёка – Ты ня бачыш, хоць i сам не сляпы. Кожны крок – крок у Бясконцасць, Мiтусня слоў, iмгненняў; Ды ляжаць думак там валуны.
Жыватворна, дзiка крынiца, Лiся, лiся, вадзiца, Па Матулi-Зямлiцы; За луг той, за лес, Там, дзе бацька Вялес.
У маўклівую далеч зорнага неба Страла ляціць усё вышэй і вышэй. Разрывае цемру хвалямі Хуткага – Туды, дзе Вечнасць глыбей і шырэй…