Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Камаедзiца - Ручнiк Жыцця (Вернасць 2011) | Текст песни

РУЧНIК ЖЫЦЦЯ

Са збанка льецца па шыі,
Па руках сцякае...
Верым у тое, што будзе.
Што было – тое з намi.

Ад Продкаў слаўных
Пад свет вогнiшча ўноч
Вытканы ручнiкi-дарогi.
Iх лёс праз нас iдзе,
Працяг кожнай сцежкi людзей
Усё далей вядзе –
У невядомую кропку трывогi…
I шапацiць крыламi.

Што чакае цябе
Дзесьцi там, далёка –
Ты ня бачыш, хоць i сам не сляпы.
Кожны крок – крок у Бясконцасць,
Мiтусня слоў, iмгненняў;
Ды ляжаць думак там валуны.

Жыватворна, дзiка крынiца,
Лiся, лiся, вадзiца,
Па Матулi-Зямлiцы;
За луг той, за лес,
Там, дзе бацька Вялес.

У маўклівую далеч зорнага неба
Страла ляціць усё вышэй і вышэй.
Разрывае цемру хвалямі Хуткага –
Туды, дзе Вечнасць глыбей і шырэй…


Другие названия этого текста
  • Камаедзiца - Ручнiк Жыцця (0)
  • Камаедзiца - Ручнiк Жыцця (Вернасць 2011) (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Популярное сейчас
Видео
Нет видео
-