Там, Дзе Ажывае Сонечны Прамень (Чалавек Планеты 2011)
ТАМ, ДЗЕ АЖЫВАЕ СОНЕЧНЫ ПРАМЕНЬ
Атланты, Лемурыйцы… Ці праз павароты Зямной восі? І хто яны? Хто мы? Колькі цывілізацый было да нас і колькі будзе пасля нас? Трэцяе вока… Знакавасць-узаемасувязь старажытных збудаванняў, якія пакрываюць сеткай Зямлю роўназададзенымі адлегласцямі, вугламі, лічбамі ў іх і паміж імі. Зямля – ці вузел у нейкім большым ланцугу? Колькі паралельных светаў, незямных вымярэнняў, іншых прастораў? Самаці ў пячорах? Жыццё ў полай Зямлі? Што мы не бачым? Колькі яшчэ жыццяў у Сусвеце? Ці велізарны Сусвет? Можа гэта зярнятка ў полі без межаў... Што ж там, далей? Ці ўсе гэтыя пытанні недарэчныя з тае прычыны, што ўсё зусім іншае, і мы сляпыя нават у тым, каб задаць правільнае пытанне? Пытанні гэтыя бясконцыя. Бясконцыя! Іх невядомае мноства…