Сеча, сеча, бой крывавы, А пасьля чакае слава. З намі Бог, бо з намі праўда - Грай, дудар, туідл-дам. Над харугвай вецер дужы, Непахiсны лад харужы. Слухай, вораг, песьню бою, Грай, дудар, туiдл-дам.
Хлопцы б'юцца як малойцы, А мне шчэ з дудою ў бойцы Клопатаў гарою - Цікуй за сьпіну, Каб не прабілі. І так багата Яна ў латках.
Паналез да нас чужынец, Вось дуда цябе і спыніць. Ды ёй хлопцы дапамогуць. Грай, дудар, туідл-дам. Ты спазнаў у сечы рады, Паспытай цяпер гарматы. Хай яны дуду заглушаць - Грай, дудар, туідл-дам!
Толькі да вясёлай бойкі Будзе тут далёка. Бачыць маё вока Ды чуюць вушы, Як стогнуць душы, Як адлятаюць... Я сьпеў мяняю!
Закаваны ў панцыр плечы, Мазалі гараць пад мечам, Зьбіты на сядле азадак. Грай, дудар, туідл-дам. Там, дзе змога - перамога, Там, дзе песьня - шанцу многа. Ды спакой мудрэй за бойку! Грай, дудар, туідл-дам. Грай, дудар, туідл-дам. Грай, дудар, туідл-дам!