Ясна панна мая, Сонцу час прачынацца, Ды не ведаю я, Як з табой мне растацца! Ява быццам у сне Маё сэрца кахае I на крылах iмкне Да цябе, дарагая!
Горы рассыплюцца ў порах, Сонца пакрыецца чорным, Зоры сарвуцца з нябёсаў, Буду я голы ды босы, Знiкнуць гады як хвiлiны, Рознае стане адзiным, Золатам зробiцца смецце, Усё памяняецца ў свеце -
Толькi не знiкае, Будзе ў сэрцы гэта песня, Наша зорка зноў заззяе, Наша сонца уваскрэсне
"Камэлот" - Ясна панна (1995) Словы і музыка Змітра Сідаровіча http://zmitro.at.tut.by/jasna.htm Ясна панна мая, Сонцу час прачынацца, Ды не ведаю я ...