Ляцела зязюля з гары на даліну,
Каля маёй хатачкі села на каліну.
Села на каліну, стала кукаваці,
Малада дзяўчыначка стала сумаваці.
-Чаго ты, зязюля, рана так кукуеш?
А ці ты, зязюлечка, гора маё чуеш?
-Каб я не чувала, я б не кукавала,
Табе маладзюсенькай жалю б не давала.
Ляцела зязюля з гары на даліну...
Капішча еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2