Неспакойны век наш стаў Мала часу, многа спраў Усюду гоман, шум машын Мы спяшаемся, бяжым Усё бяжым
А душа iрвецца ўдаль Дзе рака нiбы крышталь Дзе спакой i цiшыня, Дзе адпачываю я Там, дзе вёсачка мая
Прыпеў: Босымi нагамi па расе Па сцюдзёнай расе прабягуся Ранiшнiя сонца прамянi Толькi-толькi ўзыйшлi Босымi нагамi па расе Я сцюдзёнай расы не баюся Чэрпаю я сiлы, велiчныя сiлы З Мацi-зямлi
А ў хаце чую я Цiхi ў печы трэск агня I мурлыканне ката, Спевы птушак ля вакна, Ля вакна
Да спадобы мне усё Пах духмяных пiрагоў Абрусы i рушнiкi I ў полi васiлькi Вузка сцежка да ракi
Прыпеў.
Ой да на траве раса Там гуляе-гуляе любая краса Ой да, ой да, Ой да, ой да
Босымi нагамi... Босымi нагамi па расе Я сцюдзёнай расы не баюся Чэрпаю я сiлы, велiчныя сiлы З Мацi-зямлi, зямлi.