над шматпавярхоўкамі крумкачы машы ім рукамі крычы адлюстраванне маўчыць як дзіўна на свеце жыць за шклом белы дзень я апранаю свой цень гучна нібы вяселле свісцяць рух за рухам арэлі
арэлі да неба да неба арэлі як добра што ўсе хто патрэбна паспелі
ляці мой анёл ды не плач наперад назад як наўскач скокні міма травы ляжы з жыццём прэч з галавы адлюстраванне маўчыць як дзіўна на свеце жыць над шматпавярхоўкамі крумкачы мне ўжо не дапамагчы