Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

каспар и его ножи - хацеў забыцца | Текст песни

хацеў забыцца
цяпер попел быццам
імя — адзін паліятыў
прымітыў, смяротна сумны наратыў
я не той хто табе патрэбны
паспрабуй патэлефанаваць пазней,
замест мяне будзе грошык срэбны
купі сабе дзяцей

хацеў забыцца
зараз мроя быццам
вар'яты ўнутры вар'яты звонку
вонкавае назіранне
унутранае назіранне
трэба праводзіць тонка

матуля ўсё ў парадку
не ведаю нават што табе казаць
магу загадаць загадку
ці прасцей загадку загадаць?
я такі рады што цябе тут няма
і ты не бачыш кім я стаў
так люблю назнарок і адначасова дарма
што растварыўся сярод вод парод горных траў

хацеў забыцца
зараз мроя быццам
вар'яты ўнутры вар'яты звонку
вонкавае назіранне
унутранае назіранне
трэба праводзіць тонка

альбо шторы альбо шпалеры
не смяшы калі ласка
шторы шпалеры вікторы валеры
засталіся недзе там
пастка —
маё другое я
ці ты чакаў чагосьці яшчэ?
не хвалюйся занадта
гэта — змяя
а гэта мая сёмая кроў цячэ

хацеў забыцца
зараз мроя быццам
вар'яты ўнутры вар'яты звонку
вонкавае (а тым больш унутранае)
назіранне трэба праводзіць тонка

каспар и его ножи еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3