Жыццё зямное - рэпетыцыя... (Верш Рыгора Барадуліна)
Жыцьцё зямное – Рэпэтыцыя Таго, магчымага жыцьця. Таўчэцца зорных круп куцьця, І застаецца доля ніцая Над цёмнай плыньню безь лісьця. Скавыш няўмольнасьці саскубвае Лісьцё гадоў. Пакуль вярба Ніяк не разагне гарба Над плыньню, Што завецца згубаю. І глухнуць грозьба і мальба. Ніхто ня ўбачыць Рэпэтытара, Прынамсі, тут, А там, а там Ці нас захоча ўбачыць Сам.
І кожны сам сябе дапытвае, Сваім ня верачы сьлязам...