«Павучыцельная, для братоў»
Ой, у полю, ў полюшку не дым, не туман,
Дай у том жа полюшку трі палкі салдат. (2*)
Ой, у одным палку коні заржалі,
А у другім палку руж’я заз’ялі,
А у трэцім палку брат брата забіў,
Ён, забіўшы браціка, стаў лісты пісаць.
Ён, забіўшы браціка, стаў лісты пісаць:
– Пріедзь, пріедзь, маменька, сыночка хаваць.
Не пріехала маменька сыночка хаваць,
А пріехала маменька другого караць.
– Ой, не карай, маменька, ўсю праўду скажу:
Служылі мы, маменька, й у адном палку,
Служылі мы, маменька, й у адном палку,
Ўлюбілісь мы, маменька, ў адну дзевіцу,
Ўлюбілісь мы, маменька, ў адну дзевіцу,
Да збілісь мы, маменька, ў цесну уліцу.
То я яму, маменька, “дзень добрі” сказаў,
А ён жа мне, маменька, шапачкі не зняў.
Даўёў мяне, маменька, каплом зацапіў,
То я яму, маменька, галоўку зрубіў,
То я яму, маменька, галоўку зрубіў,
Да не журысь, маменька, добра схараніў.
Ой, заржалі конікі, его везучы,
Задрыжала земелька, его дзержучі,
Задрыжала земелька, его дзержучі,
Дай рідала дзевіца, іззаду йдучі,
Ох, рідала дзевіца, іззаду йдучі.
Зап. Глушэц І.В., Міронава В.А. у 2011 г.
Касцюкевіч Ганна Сяргееўна, 1937 г.н., нар. в. Касарычы, Глускі р., з 1959 – в. Парэчча, Акцябрскі р. еще тексты
Сейчас смотрят
Я не хочю у ходить в Зону Ато - Нам нужен мир! Юрий Шевчук и группа "ДДТ" - Революция Касцюкевіч Ганна Сяргееўна, 1937 г.н., нар. в. Касарычы, Глускі р., з 1959 – в. Парэчча, Акцябрскі р. - Ой, у полю, ў полюшку не дым, не туман ззззз - бесконечность. Зорик Джамалян - О Роза, Роза ART(Караты) feat. Женя Мильковский - Город не уснёт ღMeggi.Kღ - Ну почему все в жизни так, как хотелось, но не так Как обманчива судьба, и наверно, это игра Love music, love sports! - Track 22 Delay My Innocence - Breakdown Of Apathy Alphavite - Писать о тебе
Оценка текста
Как вам текст?
1 out of 5
2 out of 5
3 out of 5
4 out of 5
5 out of 5
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3