Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Кася Камоцкая. - Божа, забяры маё жыццё... | Текст песни

(словы Адама Глёбуса)

Божа, забяры маё жыццё.
Выратуй зьнямелую Айчыну,
Выратуй ахвяры і злачынцаў.
Божа, забяры маё жыццё.

Ты магутны, вольны і вялікі.
Ганарлівым адпусьці грахі.
Веру да цябе вядуць шляхі,
Ты магутны, вольны і вялікі.

Я слабы, з атручанай душой,
Брудны гад скалечаны, нікчэмны.
Веру ў розум сьветлы і надземны,
Я слабы, з атручанай душой.

Божа, забяры маё жыццё -
Іншага ня маю каб аддзячыць,
Ну хіба што гэтым ціхім плачам.
Божа, забяры маё жыццё...

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
    Нет видео
    -