Люблю наш край, старонку гэту, Дзе я радзілася і расла. Дзе ў першы раз пазнала шчасце, Слязу нядолі праліла. Дзе ў першы раз пазнала шчасце, Слязу нядолі праліла.
Люблю народ наш беларускі І хаты ў зелені садоў. Залочаныя збожжам нівы, Шум нашых гаяў і лясоў. Залочаныя збожжам нівы, Шум нашых гаяў і лясоў.
І песню родную люблю я, Што дзеўкі ў полі запяюць. І словы звонкія над нівай Пераліваюцца, плывуць. І словы звонкія над нівай Пераліваюцца, плывуць.
І ўсё люблю я, што завецца Адзіным словам Беларусь. І слова гэтага святога Ніколі ў свеце не зракусь. І слова гэтага святога Ніколі ў свеце не зракусь. Люблю наш край, старонку гэту, Дзе я радзілася і расла. Дзе ў першы раз пазнала шчасце, Слязу нядолі праліла. Дзе ў першы раз пазнала шчасце, Слязу нядолі праліла.