Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Кася Камоцкая - Над хронікай 30-х гадоў (верш Я. Янішчыц) | Текст песни

Яўгенія ЯНІШЧЫЦ
Над хронікай 30-х гадоў
------------------------------
Які разгул шалёным капытам,
А зьдзекаў жах, нібы ў сярэднявеччы!
І Д'ябал у Суддзі перапытаў:
— Таленавіты? Значыць, небясьпечны!

Ці не з жалезнай д’яблавай рукі
Пісьменьнікі запісаны ў шпіёны?!
Ужо ляцелі кнігі на шматкі
І гразьзю пакрываліся імёны.

Ужо вучоны кроў сваю глытаў,
Бяззубы ў сорак, шамкаў па-старэчы.
А Д'ябал у Суддзі перапытаў:
— Не размаўляе? Значыць, небясьпечны!

Даносчыкам да твару ліпкі бруд.
Пры дапамозе іхняе брыднечы
Выносіліся словы, як прысуд:
"Таленавіты — значыць небясьпечны…"

Паміж травы, трагічнай і груддзя,
Стаю ў журбе і думаю аб вечным:
Таленавіты — сам сабе суддзя,
А для паскуд — заўсёды небясьпечны.

Кася Камоцкая еще тексты


Видео
    Нет видео
    -
    Оценка текста
    Статистика страницы на pesni.guru ▼
    Просмотров сегодня: 1