Вясна Аднойчы на досвітку, ціхай парой Па вуліцах, плошчах, садах Яна пройдзе маршавай цвёрдай хадой, І горад абудзіць яна. Яна не дазволіць нам спаць і сядзець, Раптоўна ўвесь свет скалыхне, І вуліцы здзіўлена будуць глядзець На лёгкую постаць яе.
Бо гэта вясна, яе не стрымаць і не падзецца нідзе Ад сонечных промняў, ад думаў і мар, і сэнтыментальных надзей. Бо гэта вясна, яе не спыніць, ёй трэба паўсюды паспець. І хочацца верыць, і хочацца жыць, і сонцу насустрач ляцець.
І людзям надоўга спакою няма Увясну ад відна да відна. А як жа іначай? Іначай ніяк, Бо гэта, вядома, вясна. І як і раней, у статысячны раз Яна прайграе ізноў І марш навальніц, і сонечны вальс, І “Марсельезу” дажджоў.