Ўжо колькі дзён кажу Паветру: — Паветра! мною нельга дыхаць! Ўжо колькі год я дыхаю табою, але, Паветра, я не магу быць узаемным! Я магу дамовіцца з По- лымем, але й тады апынуся толькі по- пелам, застануся па- мяцьцю, я- ко- ю нельга! дыхаць… І калі дамоўлюся з Хуґай- даю і перакулюся ветрам я, усё адно — я не зьмяшаюся крывёю у паветраным шары з табою: ветрам надымаюць ветразь, — я не магу быць узаемным!
Я раздзьмухаю полымя сусьветнае вайны, — каб табе было цяплей, і каб людзі часьцей уздымалі галовы уверх, дзе сотні кілямэтраў цябе, — бо бяз гэтага ты не існуеш.
Я буду дзьмуць на паветраны шар зь цёплым табою — ты нават ня ведаў, куды я магу задзьмуваць!
…
Калі скончыцца апошняя вайна, я дамоўлюся з Сонцам і стану ягоным ураганам, каб мець моцы мне паказаць табе іншыя зоры, новае Сонца і тамтэйшых людзей.
Але і потым: 1) мною нельга будзе дыхаць, 2) і я ня стану узаемным.