Паэтам, людзя́м і чалавеку — увага, ахтунґ, папярэджу:
хто сьпяць, тых забіваюць ціха; хто ўпаў, ляжыць, тых дабіваюць,
хто стаіць на каленах, хто сядзіць паслухмяна, тым чэрці даюць пасмактаць чарку ды галовы здымаюць.
Хто йдзе, імкне, бяжыць, б’е трапна і зьяўляецца зьнянацку, не згінае галавы, не згінаецца целам, тыя адарвуць жыцьцё ад сьмерці.
Не маўчаць, ня гаўкаць — крычаць! бараніць і адбіваць, паказваць прыклад, што ёсьць магчымым паказаць.
Калі ня хопіць слоў, надрэзаць скальпэлем, насыпаць перцам і зашыць, калі замала — абудзіць ўнутры вар’ята, за шыі грызьці пацукоў, атручваць пацучыную кроў.
Калі недастаткова кулакоў і ног — перакуліцца ваўкалакам, ікламі, іголкамі поўсьці зь целаў сьмярдзючыя душы вызваляць, усьмешкаю сьмерці ў вочы зазіраць, кіпцюрамі зрываць хлусьлівыя маскі, лапамі раскідваць пацукоў.
Ня гаўкаць, не маўчаць. ня спаць, не ляжаць — крычаць! бараніць і адбіваць!