Гэта, напэўна, сьмешна, але факт: прайшоў нагамі, пераадолеў роварам over7000 тых дарог, сышло сем соцень пар абутку — не шкадаваў я ног! Але надоечы быў сеў на самакат — і тут раптоўны нечаканы «FUCK!!11» Што Піцерскія нам парэбрыкі — глядзі, якія беларускія бардзюры! Прыўкрасны строй, а рысы, а якая вышыня! І з самакатам, як дзьве дуры, мы скочылі пад неба, палі долу — пад радаснае «ня!» У гэтай ранішняй цішы падралі джынсы і калені, пабілі батарэю сонца каханага нэтбука, падступна палі цені на піксалі ягонай матрыцы душы…