А голасам клёку маленькі філёзаф, што жыве ў паддашшы, ціхенька сьмяецца ды кажа:
— Лес — гэта добра, калі едзеш па шашы, а ён прыкрывае ад сонца.
Бацькі — гэта выдатна: людзі, якім ня сорамна прасіць, якія не баяцца біць.
Сьціпласьць — гэтаксама добра: навучыся не прасіць, а прапаноўваць.
Радыёактыўныя мазґі — гэта зручна: забабоны, дурасьць лепей бачна.
Чужы розум — гэта карысна: нашынкаваць, соль, перац, кіндза — навучысься змагацца з гуманізмам.
Спаць, сраць, склешчвацца, рабіць — мыта за ўвоз спакойнага жыцьця на тэрыторыю Зямлі, мыта за ўвоз шчасьлівага жыцьця на тэрыторыю мазґоў.
Спаць, сраць, склешчвацца, рабіць, Спаць, сраць, скурвіцца, рабіць — мэта?
Окта- лакта- — урэшце вэґанам быць, нікому ў сьвеце шкоды не чыніць, у сяброўскіх бранзалетах мірна пасьвіцца, жыць, захоўваць цікаўнасьць да новых падзей, спакой прымаць за падзяку; нарэшце стаць посным сьняданкам у труне чарвякам — мэта?
Стаць знакамітым чалавекам памерці вялікім — 300 кіло! — «т’гудоф на б’ага г’одзіны» — нішцяк!
Спаць, сраць, склешчвацца, рабіць — мэта?
Думаеш, знашоў? Ні-сла-ху-сла-я-сла, ха-ха! Не пасьпееш зразумець, а пасьпееш падмануцца.
Думаеш, няма? Ні-сла-ху-сла-я-сла, ха-ха! Не пасьпееш зразумець, а пасьпееш падмануцца.
Ты адстойваеш веру сваю да апошняе кроплі віна, і калі душою гарэцьмеш у пекле і будзеш смажыцца ў смале, памятай: — Бог любіць цябе.
Ну, хто тут яшчэ вачыма вустрыцы глядзіць у прышлае?! Ну, хто тут яшчэ упэўнена й радасна чакае прышлага? Вачыма вустрыцы упэўнена й радасна — ну, хто тут яшчэ?!