Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Клёк - Старыя блізьняты [аднавухім] | Текст песни

— Рэзаў вены я лязом,
а яны былі жалезныя,
і нажоўку я ня браў,
бо думаў: гэта такія
правілы.

— Мне здавалася,
я закахалася,
усё па звычаях:
час мінуў
рэзаць вены,
час прыйшоў
з даху
ґмаху
крочыць
уніз,
але…

але,

але не магла ня памятаць я:
не пасьпець
крылы выпрастаць мне,
а даху ґмаху вышыня —
gt²/2,
і ня вежа не пізанская,
і стагодзьдзе ўжо мінула
дваццатае.

— Крылаў няма,
толькі вушы тапоршчацца:
вынюхваюць, віжуюць і прыслухоўваюцца
да няўклюднае дзяўчынкі
з найвастрэйшым чорным гумарам, —
ня першага ўжо парэзала,
і не апошняга.

— Расплюшчы вочы,
мой саколік:
ты пабачыш
хараство:

адно адному
рэжуць глыткі,
выдзіраюць кішкі
войска чорных,
войска белых,
чырвань пырскамі ляціць, —
а табе — у шэрым —
за справядлівасьцю сачыць?! —чырвань пырскамі ляціць, —
вось такое
хараство.

Клёк еще тексты


Другие названия этого текста
  • Клёк - Старыя блізьняты [вушастым] (0)
  • Клёк - Старыя блізьняты [аднавухім] (0)
Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2