Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Клёк - Стаць бы дзеўчынкаю | Текст песни

Стаць бы дзеўчынкаю,
сесьці б на калені
да Максіма Танка:
ён мне ня вораг,
ён мне ня сябра,
а
чую, што
глядзім мы
у адным кірунку.

Сталі на калені,
памаліліся Канфуцыю,
дармавым кватэрам,
пасадам і ґрантам.
Селі за вячэру,
падзяліліся:
хто стаў ворагам,
хто —
сябрам.

Сяду на калені непрыкметна
да Максіма Танка;
вяртайцеся, Янкі,
«Янкі, go home!» —
Васіль, ты там недалёка,
ты ім перадай.
Кастусе, як табе
ў пекле,
сьляпым і глухім?
Можа, так яно лепей:
ты хоць ня бачыш,
хто мы цяпер,
што было заўтра,
як былі рэжуць
па скуры
фашыстаў і акупантаў
свастыку
ў тры колеры:
неба, крыві, Плашчаніцы
«забойцы»,
«здраднікі»,
«ка́ты».

Клёк еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3