Ён — не прымае партвэйн і філязофіі кубкі, Яна — ня ’матар цукру, разьбірае ўсе цацкі, Ён можа ўсім хлусіць і біцца не мастак, Яна — супроць духоты ў пакоях, ашыйнікаў сабак. Яны сьмяюцца з плётак, забаўляюцца жыцьцём — Яны любяць адно аднаго, як дзіця дзіцянё.
Яны заўжды знаходзяць выйсьце з блытанай спрэчкі: Разьвінаюць запавесы, не запальваюць сьвечкі, Пакідаюць сьвятло, не завешваюць люстэркі, Спазнаўшы таямніцу стрыптызу, як дзеці Захапляюцца ўдзелам у хатнім балеце, Адна — Джульета амаль, другі — Рамэа даўно. Яны любяць адно аднаго, як дзіця дзіцянё.
Ён — чыйсьці брат, яна — камусьці сястра, Бавяць суткі ў размовах (і ня бачаць тут зла) Пра жыцьцё ды пра вечнасьць, пра тое, пра гэта, Але ў думках няма соку, толькі грузкая глеба. Кожнаму зь іх дзьве траціны да сьмерці — і ўсё. Яны любяць адно аднаго, як дзіця дзіцянё.
Яна, бы муха ў павуціньні ягоных кайданоў, А ён — як ахвярны казёл ейных грахоў, Яны зьвязаліся навечна, як вада і зямля, У іхнім арсэнале ланцугі, бізуны і чужая сям’я, Ім звыкла быць разам, мець агульнае ўсё — Яны любяць адно аднаго, як дзіця дзіцянё.
І прэч ад сяброў, якіх маюць яны мора — Дзьверы адчыняць, а ў доме — Садом і Гамора. Яны такія непадобныя, і быццам блізьняты, Дзьве розныя асобы, але белая скура і шурпатыя пяты… Адно за аднога адкажуць, і падзеляць жыцьцё. Яны любяць адно аднаго, як дзіця дзіцянё.
Яны сыдуць ува сьне, яны заснуць аднойчы ўдзень, Ня будуць чакаць, пакуль у сьвеце запануе цень. Рукою да рукі; дарога белага рысу Няглумнага няўдачніка, бяздарную актрысу Возьме сабе. Яны пойдуць, як толькі будзе раньнё, Каб і там любіць адно аднаго, як дзіця дзіцянё.
(Пераклад песьні «Они любят друг друга, как дети» гурту «Мира и Кельвин».)