Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая. Чаму так горка, не магу я зразумець. Шкада заранкі мне, што ў небе дагарае На ўсходзе дня майго, якому ружавець.
Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся. Бывай, смуглявая, каханая, бывай. Стаю на ростанях былых, а з паднябесся Самотным жаўранкам звініць і плача май.
Пайшла, пакінуўшы мне золкі і туманы, Палынны жаль смугой ахутаных дарог, Каб я хвілінны боль і горыч гэтай раны Гадамі ў сэрцы заглушыць сваім не мог.
Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся. Бывай, смуглявая, каханая, бывай. Стаю на ростанях былых, а з паднябесся Самотным жаўранкам звініць і плача май.