Колькі ў небе зор — цяжка палічыць, Толькі з іх адна найярчэй гарыць. Гэта ты мая, зорка ясная, Ты, любоў мая непагасная.
У працы і ў жыцці добра нам з табой Марыць і любіць з песняй маладой. Сонца і вясна, навакол прастор, Шчасця больш у нас, як на небе зор.
Край шырокі наш, мірны, дарагі, І бягуць удаль светлыя шляхі. Мне з табой па іх хочацца ісці І дзяліць усё разам у жыцці. Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.