Крочым поплеч памiраць,каб здабыць сабе свабоду, Нас нiколi не зламаць,не скарыць нашу пароду. Шыхт зважай i крокам руш,наблiжая бой крывавы, Каб сабе ў iм здабыць гонар неўмiручай славы. Першым бей i хай шумiць кроў у жылах i ў сэрцы, Нам нiколi не забыць то,што нацыей завецца, Хай жа памяць пранясе праз стагоддзi iх iмёны, Каб мы памяталi ўсе нашых продкаў нескароных.
Хай жа не ўмiрае воля Па-над маёй зямлёю, Хай бел-чырвона-белым Лунае родны сцяг. Гонар сваёй краiны Мы зберажэм з табою, Што будавалi продкi На крывi i на касцях!
Прысягаем табе мы сягоння, Што пакуль хоць адзiн з нас жыве, Нашай слаўнай Крывiцкай Пагонi Мы ня зганьбiм,мы ўславiм яе!
Беларусь!Хай слова гэта будзiць новы дух мiж нас, Нам дабро яе-во мэта i найвышшы нам паказ! Нi сляза,анi стагнанне,нi пакора,анi страх Толькi праца i змаганне-гэта наш да мэты шлях. Беларусi сын нiколi не зрачэцца сваiх праў, Знойдзе дужасцi даволi каб нявольнiкам ня стаў. Дык цi ў шчасця дзень пагодны,Цi ў буры днi благiм Знайма першы клiч народны:Беларусь перадусiм!
Гэта наша паветра,наша адвага Гэта наша краiна сыходзiць крывёю. Мы крочым пад ценем ўласнага сцяга, Трымаючы моцна наш сымбаль Пагоню!