Гэй, усім налі, чарку вазьмі! Давай вып'ем, сусед: у нас было столькі бед! Мы ў гэты дзень можам згадаць, Як жылі мы з табой па суседству з бядой...
Нам у гэты дзень можна наліць, Можна выпіць з табой за сябе па адной. Болей за ўсё, чым у шчасці кахаць, Давялося ў жыцці гараваць-бядаваць...
Прыпеў: Так было... Выпі, сусед, ды ўзгадай: так мы жылі. Гэта наш лёс і жыццё... Гэта Гомельскі вальс.
Ты, мой сусед, так як і я, Пахаваў сваякоў пад зямлёй курганоў, Толькі пра многіх, што зніклі ў начы, Не раскажа ніхто, не падскажа, за што...
Так было, выпі, сусед, ды ўзгадай, так мы жылі. Гэта наш лёс, гэта наш шлях і наш праклён. Тут ёсць усё - радасць і боль, нават любоў. Болей надзей на дзяцей... Гэта Гомельскі вальс.
Гэй, усім налі, чарку вазьмі! Давай вып'ем, сусед: у нас было столькі бед! Нам у гэты дзень можам згадаць, Як жылі мы з табой па суседству з бядой...
Так было, выпі, сусед, ды ўзгадай, так мы жылі. Гэта наш лёс, гэта наш шлях і наш праклён. Тут ёсць усё - радасць і боль, нават любоў. Болей надзей на дзяцей... Гэта Гомельскі вальс!