Я так доўга жыў адной табой,
Але быў з табой нібы адзін:
Ня знойдзеш ты і пяці хвілін -
Проста для сустрэч са мной.
Ты кажаш мне: \"Так багата спраў,
Як пасьпець усе зрабіць?\"
І тое ўсе, што ў нас было,
Ты пасьпела пазабыць.
Дзяўчынка са шклянымі вачыма,
Куды сьпяшаешся ў жыцці?
Канец ва ўсіх у нас адзіны,
Прысядзь на ўскраешак зямлі.
За бегам дзён, і саму сябе
Пасьпела іншым ты аддаць.
Але адкажы, \"ў мітусьні,
Ці пасьпявала ты кахаць?\"
Крама еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1