Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Крама - Канада | Текст песни

Так далёка, што ня ўбачыць вокам,
Сьвецяць зоры - пасынкі начэй,
Ды сустрэцца спроба будзе марнай.
Разьляцецца шмат было лягчэй.

Нават зоры тут ужо ня тыя -
Ў бляску іх чытаеш свой адчай
І скрозь смугу самотных дальніх даляў
Зноўку ты бачыш родны край.

Ты чуеш голас уначы,
Прынесены вятрамі.
З тых берагоў, куды
Ніколі не дабрацца.
Ты чуеш голас уначы,
Пакінуты сябрамі,
Галасы тых, з кім
Ня выпала спаткацца.

Адрас твой - далёкая Канада,
Толькі ў думках марыш ты ізноў
Апынуцца там, дзе ты калісьці
Пускаў у неба зьмея,
Дзе ты скакаў з сябрамі
Ў рэчку з высокіх берагоў.

Вочы закрыеш ды бачыш у снох,
Нібы ляціш зноў дамоў,
Стому забыўшы ўсіх тых дарог -
Тых, што зьвялі цябе так далёка.

Крама еще тексты


Видео
    Нет видео
    -
    Оценка текста
    Статистика страницы на pesni.guru ▼
    Просмотров сегодня: 4