Раз пад вечар пайшоў на танцы, У нашым клубе ігралі танцы. І прыгожую дзяўчыну ўбачыў я там, А яна - малдаванка. З чарняваю дзяўчынаю знаёмлюся я, А яна - малдаванка.
Цэлы вечар з ёй гуляю, Для размовы слоў шукаю, І адзінае, што ведаў з малдаўскага, гэта Было "quatre de lure". Толькі хто б мне пераклаў, бо не ведаю я, Што за "quatre de lure".
Хутка зоры на небе знікнуць, Хутка маці ўжо будзе клікаць. Я спыніўся пад вярбой, ціха ў вуха ёй кажу: "Quatre de lure". Пад зялёнаю вярбой малдаванцы маладой шапчу: "Quatre de lure!"
Яна моўчкі ўсё паглядае, Толькі вусны мне падстаўляе...
Quatre de lure! (8)
Яе вусны цалаваў і ўсё ціха паўтараў: "Quatre de lure". І сябе ўсё пахваляў, што заўчасна прыгадаў Тыя "quatre de lure".
Я сыходжу: хутка ранак. Як люблю я, дык малдаванак! Будзе заўтра новы вечар, Будзе наша ізноў сустрэча, Буду вусны я цалаваці, Тыя словы ўсё паўтараці!