Па дарогах стоптаных нябёс
Крочыць стомлены анёл.
На шчаках яго сляды ад слёз,
А на пальцах кроў.
Колькі год таму абраўшы шлях,
Шлях, якім яму ісці,
Ён цяпер вяртаецца да сцен
Дома ў небе... Гэй-гэй-гэй!
Ціха усміхаецца сабе
Д'ябал ў брудзе каляін:
Што хацеў здабыў, цяпер ідзе
Да сваіх мясцін...
Правяду далонню па вачах,
Скіну мокры капялюш.
Час ісці і мне ва ўласны шлях,
І я кажу: Ўставай!
Прыпеў:
Свабоды мне дай! Свабоды мне дай! Свабоды мне дай!
Гэты час настаў!
Свабоды мне дай! Свабоды мне дай! Свабоды мне дай!
Гэты час настаў!
У вышыні адно далечыня,
Пад нагамі пекла страх.
Кожны з іх абраў уласны шлях
Цемры ці святла.
Толькі выбар паміж дзвюх дарог -
Гэты выбар не па мне.
Я сабе абраў свабодны крок
І я кажу: Ўставай!
Прыпеў. (4)
Крама еще тексты
Видео
-
[Крама] - Свободы мне дай
[Крама] - Свободы мне дай. Николай Зборошенко. SubscribeSubscribed ... " Крама" - Бяжы, бяжы, хлопец! (1993 ...
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1