Ты помнiш, Стэфка, той стары самотны млын? Вады маўклiвай побач сцiшаную плынь? Ты помнiш як мы потым пад месяцам iшлi I пацалункi ўпотай залiшнiя былi?
Хто ведаў, Стэфка, што растацца прыйдзе час? Кахання жар так рана ў сэрцы тваiм згас... Навошта апрауданнi? Іх болей не шукай - Назад няма вяртання. Мяне ты не кахай!
Застаўся, Стэфка, боль як нейкi напамiн Пра тую ноч i той стары самотны млын. Навошта апраўданнi! Іх болей не шукай - Назад няма вяртання. Мяне ты не кахай!
Прыпеў.
Навошта апраўданнi! Іх болей не шукай - Назад няма вяртання. Мяне ты не кахай!