Мне абрыдла весяліцца
Мне абрыдла піць-курыць.
І таму рашыў жаніцца,
Бо хачу сям'ю стварыць.
Мама дарагая, справа маладая!
Ды ніхто ня можа ведаць, што яго чакае.
Вось дзяўчына з Талачына:
Праліць, мые, як машына
І гатуе смачны торт,
Праўда, з твару чысты чорт.
Мама дарагая, справа маладая!
Толькі мне не да спадобы дзеўчына такая.
Вось дзяўчына з Рагачову:
Прыгажосці - цераз край!
Толькі скажа пару словаў -
Хоць ты вушы заціскай!!!
Мама дарагая, справа маладая!
Толькі мне не да спадобы дзеўчына такая.
Прыгажуня з Магілеву:
Вусны - як чырвоны мак!
Толькі ўсё глядзіць налева,
Ну, а гэта кепскі знак!
Мама дарагая, справа маладая!
Толькі мне не да спадобы дзеўчына такая.
Стэфаніды, Яны, Раі -
Тут нявестаў - цэлы лес!!!
Выбіраю-выбіраю,
Мне цікавы сам працэс!
Мама дарагая, справа маладая!
Усе хлопцы жонак маюць, а я выбіраю!!!
МАМА ДАРАГАЯ, СПРАВА МАЛАДАЯ!!1
Усе хлопцы жонак маюць, а я пачакаю!!!
Крамбабуля еще тексты
Видео
"Крамбамбуля" - Мама дарагая (2004) Мне абрыдла весяліцца, Мне абрыдла піць-курыць, І таму рашыў жаніцца, Бо хачу сям'ю стварыць. Мама дарагая, Справа маладая.
Крамбамбуля - Госці Крамбамбуля на фестывалі феерверкаў "Навальніца - 2010" у Лагойску. http:/ /logoysk.info/
Оценка текста
Как вам текст?
1 out of 5
2 out of 5
3 out of 5
4 out of 5
5 out of 5
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2