Pardon, je ne parle pas français.
Кавярня, прыцемкі, абсэнт...
Мігціць наперадзе растаньне
І сьвечка на стале згасае...
Учора ці сёньня,
Яшчэ ці ўжо...
Растуць парасоны
Пад цёплым дажджом.
Усё летуценна
І веры няма сабе.
Усё нерэальна,
Нібыта ў сьне:
Начная кавярня,
Агні ў вакне.
І водар растаньня
Палынны напой - абсэнт.
Усё у жыцьці не назаўжды,
Праходзяць летнія дажджы.
Усё мінае, ўсё зьнікае,
Тугою зьменіцца каханьне.
Учора, ці сёньня,
Яшчэ ці ўжо...
Растуць парасоны
Пад цёплым дажджом.
Усё летуценна
І веры няма сабе.
Усё нерэальна,
Нібыта ў сьне:
Начная кавярня,
Агні ў вакне.
І водар растаньня
Палынны напой - абсэнт.
Французы кажуць: c'est la vie,
Я буду жыць і ты жыві.
Запомнім мы кавярню гэту
І пах растаньня і абсэнту.
Учора, ці сёньня,
Яшчэ ці ўжо...
Растуць парасоны
Пад цёплым дажджом.
Усё летуценна
І веры няма сабе.
Усё нерэальна,
Нібыта ў сьне:
Начная кавярня,
Агні ў вакне.
І водар растаньня
Палынны напой - абсэнт.
Учора, ці сёньня,
Яшчэ ці ўжо...
Растуць парасоны
Пад цёплым дажджом.
Усё летуценна
І веры няма сабе.
Усё нерэальна,
Нібыта ў сьне:
Начная кавярня,
Агні ў вакне.
І водар растаньня
Палынны напой - абсэнт.
Крамбамбуля еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2