Месяц над пушчай застыне,
Зоркі трывожна гараць,
Мама і тата пішыце лісты мне
У патрызанскі атрад.
Зарасці ўшаты густыя,
Заяц, вавёрка, бабёр,
Мама і тата пішыце лісты мне,
Проста ў пушчу ці бор.
Пушча ці бор,
Зладзім адпор,
Стой за свой край,
Покуль ня ўмёр!
І сэрца спявае ваенныя песні, як чуе акорд ля-мінор,
І сэрца спявае ваенныя песні, як чуе акорд ля-мінор!
Будуць для нас родным домам,
Пушчы, бары і лясы,
Да перамогі за волю, за долю,
Будзе змагацца ваш сын.
Сумныя песні лясныя,
Струнаў-бароў перабор,
Мама і тата пішыце лісты мне,
Проста ў пушчу ці бор.
Пушча ці бор,
Зладзім адпор,
Стой за свой край,
Покуль ня ўмёр!
І сэрца спявае ваенныя песні, як чуе акорд ля-мінор,
І сэрца спявае, спявае ваенныя песні, як чуе акорд ля-мінор!
Крамбамбуля еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1