Ён дарогі легкай не шукаў,
Не баяўся кулі і штыка,
Ён маім быў сябрам і тваім,
І мы ўсе спявалі разам з ім:
Глёрыя, Вікторыя!
Глёрыя, Вікторыя!
Ён зямлю сваю свабоднай сніў,
Не цярпеў ліслівасці, хлусні,
Ён дзяліў з усімі ўсё, што меў,
І вятры падхоплівалі спеў:
Глёрыя, Вікторыя!
Глёрыя, Вікторыя!
Ён гарэў, палаў і раптам згас,
У пахмурны дзень пакінуў нас,
Ён заснуў у маладой траве,
Але песня гэтая жыве:
Глёрыя, Вікторыя!
Глёрыя, Вікторыя!
Крамбамбуля еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2