Панаехала гасьцей зь іншаземных абласьцей. Не, няправільна: гасьцёў зь іншаземных абласьцёў. Вось прыехалі ўсе: містэр, пані, гер, месье, Сi-сіньёра й мадам. Прахадзіце, гаспада. Вось прыехалі яны: і паненкі, і паны У край суворых катаклізмаў са сваіх капіталізмаў.
Госьці, госьці, госьці, Хтосьцi ёсьць, няма кагосьці. Госьці, госьці, госьці, Хтосьці зь кімсьці, дзесьці штосьці. Дзесьці штосьці...
Павялі тады мужчынаў мы ў музэй вайны айчыннай, Павялі тады жанчынаў мы на каву капучына. Усе па-рознаму балбочуць, капучыну піць ня хочуць, А з музэю госьці ўпотай зьнесьлі пару кулямётаў. Кажуць: "Гэта нам карысна ў змаганьнi з глабалізмам, А яшчэ карысна нам самагонкі па сто грам."
Госьці, госьці, госьці, Хтосьцi ёсьць, няма кагосьці. Госьці, госьці, госьці, Хтосьці зь кімсьці, дзесьці штосьці - Гэта госьці.
Любяць госьці самагонку, маюць густ даволі тонкі, Бо тэкіла, ром і віскі - гэта ўсё па-глабалістску. Вось разьвітвацца ўжо час, што ж, чакайце ў госьці нас І рыхтуйце там свае "Куантро" і "Драмбуйе".
Госьці, госьці, госьці, Хтосьцi ёсьць, няма кагосьці. Госьці, госьці, госьці, Хтосьці зь кімсьці, дзесьці штосьці. (x4) _____________________________________________