Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Крамбамбуля - Госьцi (вэрсiя Яўгена Алейнiка) | Текст песни

Панаехала гасьцей зь іншаземных абласьцей.
Не, няправільна: гасьцёў зь іншаземных абласьцёў.
Вось прыехалі ўсе: містэр, пані, гер, месье,
Сi-сіньёра й мадам. Прахадзіце, гаспада.

Вось прыехалі яны: і паненкі, і паны
У край суворых катаклізмаў са сваіх капіталізмаў.

Госьці, госьці, госьці,
Хтосьцi ёсьць, няма кагосьці.
Госьці, госьці, госьці,
Хтосьці зь кімсьці, дзесьці штосьці.
Дзесьці штосьці...

Павялі тады мужчынаў мы ў музэй вайны айчыннай,
Павялі тады жанчынаў мы на каву капучына.
Усе па-рознаму балбочуць, капучыну піць ня хочуць,
А з музэю госьці ўпотай зьнесьлі пару кулямётаў.

Кажуць: "Гэта нам карысна ў змаганьнi з глабалізмам,
А яшчэ карысна нам самагонкі па сто грам."

Госьці, госьці, госьці,
Хтосьцi ёсьць, няма кагосьці.
Госьці, госьці, госьці,
Хтосьці зь кімсьці, дзесьці штосьці -
Гэта госьці.

Любяць госьці самагонку, маюць густ даволі тонкі,
Бо тэкіла, ром і віскі - гэта ўсё па-глабалістску.
Вось разьвітвацца ўжо час, што ж, чакайце ў госьці нас
І рыхтуйце там свае "Куантро" і "Драмбуйе".

Госьці, госьці, госьці,
Хтосьцi ёсьць, няма кагосьці.
Госьці, госьці, госьці,
Хтосьці зь кімсьці, дзесьці штосьці.

Госьці, госьці, госьці,
Хтосьцi ёсьць, няма кагосьці.
Госьці, госьці, госьці,
Хтосьці зь кімсьці, дзесьці штосьці.

Госьці, госьці, госьці,
Хтосьцi ёсьць, няма кагосьці.
Госьці, госьці, госьці,
Хтосьці зь кімсьці, дзесьці штосьці.

Госьці, госьці, госьці,
Хтосьцi ёсьць, няма кагосьці.
Госьці, госьці, госьці,
Хтосьці зь кімсьці, дзейсці штосьці.

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Популярное сейчас
Видео
Нет видео
-