Калісь даўно на гэтых межах,
Сярод лясоў святой зямлі,
Раслі да неба замкаў вежы,
Жылі князі ды каралі.
Скрозь цяжкі змрок імчалі коні,
Туды, дзе ворагаў сцяна,
Кіпела зброя ў далонях,
І покліч цемру працінаў:
Гэй, ліцьвіны, Бог нам радзіць!
Гэй, ліцьвіны, Бог нам радзіць!
Няма каму ўжо з цемрай біцца,
Сышла эпоха змагароў,
Здрабнелы люд пападаў ніцма,
Перад чужым гаспадаром.
Але ж павінны гонар мець мы,
Каб не пражыць гады нуды,
Хадзем, нас кліча свежы вецер,
Калі не мы, дык хто тады?
Гэй, ліцьвіны, Бог нам радзіць!
Гэй, ліцьвіны, Бог нам радзіць!
Крамбамбуля еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2