Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Крамбамбуля - Дзень Дурня | Текст песни

Можа, нехта магутны і мудры
Па жыцьці, як спартовец, бяжыць.
Ну а мы, натуральныя дурні,
Не даем рады правільна жыць.
Нават грошы не ўмеем лічыць.

Не плануем кар'ернага росту,
Канкурэнтаў не будзем зьнішчаць.
Ды не хочам пампезныя тосты
За патрэбных людзей уздымаць,
Каб пасьля і квітнець, і буяць.

Мы жывем гэтым днём і няма перспектываў далёкіх.
Мы жывем гэтым днём і іначай не хочаццца жыць.
Мы на неба глядзім, а на ім прамяні ды аблокі.
На пагорку сядзім, а жыцьцё хуткай плыньню бяжыць.

Ёсьць у сьвеце разумныя людзі,
Што для ўсіх, як сьвятло маяка.
Ну а мы адзначаць вечна будзем
Кожны дзень ад званка да званка
Сьвята першае красавіка.

Мы жывем гэтым днём і няма перспектываў далёкіх.
Мы жывем гэтым днём і іначай не хочацца жыць.
Мы на неба глядзім, а на ім прамяні ды аблокі.
На пагорку сядзім, а жыцьцё хуткай плыньню бяжыць.
Мы на неба глядзім, а на ім прамяні ды аблокі.
На пагорку сядзім, а жыцьцё хуткай плыньню бяжыць.

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3
Видео
  • "Крамбамбуля" - Дзень нараджэння (2007) "Крамбамбуля" - Дзень нараджэння (2007)
    Лістота пад нагамі, Ад дрэваў сіні цень, І ўсе дзяўчаты мне падміргваюць, Але не іхні дзень. Хто сёння не ў гуморы, Няхай сядзіць і п'е.
  • "Крамбамбуля" - Без цябе (2007) "Крамбамбуля" - Без цябе (2007)
    Прыпеў: Без цябе гэты дзень. Будзе страчаным днём. Без цябе гэта ноч. Будзе ноцчу без сну. А калі прыйдзеш ты. У мой свет паўпусты,
  • "Крамбамбуля" - З Новым годам! (2007) "Крамбамбуля" - З Новым годам! (2007)
    Зіхціць снег і лёд, І хутка Новы год, І кожны сустракае Па магчымасцях яго -- З кілішкам у руцэ Ці з вудай на рацэ, З усмешкаю на твары, ...
  • "Крамбамбуля" - Балада пра О'Конэлі і ягоны сіні нос (2002) "Крамбамбуля" - Балада пра О'Конэлі і ягоны сіні нос (2002)
    2:31. "Крамбамбуля" - Дзень дурня (2007) - Duration: 3:41. secondbelarus 872 views. 3:41. "Крамбамбуля ...