Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Крамбамбуля - З НовымГодам | Текст песни

Зіхціць сьнег і лёд,
І хутка Новы год,
І кожны сустракае
Па магчымасьцях яго –
З кілішкам у руцэ
Ці з вудай на рацэ,
З усьмешкаю на твары,
Са сьлязою на шчацэ.

З Новым годам!
З Новым годам!
З гірляндамі, з петардамі,
З вясёлым карагодам!
З Новым годам!
З Новым годам!
Мы будзем танчыць і сьпяваць,
А ўсе праблемы – потым.

Хопіць спаць-пазяхаць!
Давайце праваджаць,
Бутэлькі адкаркоўваць
І ў кілішкі наліваць.
Досыць на лёс наракаць,
Давайце сустракаць!
На гадзіньніку, між іншым, адзінаццаць сорак пяць.

З Новым годам! (X2)
З Новым годам!
З гірляндамі, з петардамі,
З вясёлым карагодам!
З Новым годам!
З Новым годам!
Мы будзем танчыць і сьпяваць,
А ўсе праблемы – потым.
З Новым Новым годам!
З Новым Новым годам!
З Новым Новым годам!

З гірляндамі, з петардамі,
З вясёлым карагодам!
З Новым годам!
З Новым годам!

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-