Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Крамбамбуля - Застольны Альбом - Пане Каханку | Текст песни

Гарэлі усходы,
Палалі заходы,
Пакутвалі людзі
Ад цяжкай работы,
А пане Каханку
Ад ранку да ранку
Піў крамбамбулю
За шклянкаю шклянку.
І крупнік, і зьбіцень
Ліліся штотыдзень
Магутнай ракою,
Як Нёман-рака.
Ішла пагулянка
Ад ранку да ранку,
І куфлі ўздымала
Каханку рука.

Але пагулянка
Народ не дзівіла,
Бо пане Каханку
Быў Радзівілам,
Бо быў ён магнатам,
Магнатам багатым,
Магнатам вядомым
У сьвеце і дома.
Быў сьвет неспакойны -
Паморкі ды войны.
Вялікага Княства
Мінулі часы.
А пане Каханку
Спаткаўся з русалкай,
І вынікам шлюбу
Былі селядцы.

На ўсходзе Расея
Ізноў вар’яцее.
Эўропу заносіць
То ўлева, то ўправа.
А Пане Каханку
Ня піў валяр’янку,
А піў крамбамбулю
Пад смачныя стравы.
Вось так і праходзяць
Гады ды стагодзьдзі,
Зьнікаюць народы,
Сады і гароды,
А Пане Каханку
Нам блізкі і родны,
І кожны быць хоча
Да пана падобным.

І кожны з нас хоча
Пажыць у палацы
І мёдам і крупнікам
Пачаставацца.

Крамбамбуля - Застольны Альбом еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1