Крамбамбулі - вядомы гэты Напой сярод народных мас, Ён лекам ёсьць ад розных бедаў, Заўжды ён падмацуе нас. Дык дзякуй небу і зямлі, Што ёсьць у нас Крамбамбулі, Крамбiмбамбамбулi, Крамбамбулi!
Калi ў карчомцы я спынюся Дарогай стомлены шляхцюк, Да хлеба я не дакрануся i мяса не ўсалодзіць нюх. Скажу я карчмару: «Налейце мне хутчей Крамбамбулi, Крамбiмбамбамбулi, Крамбамбулi!» Скажу я карчмару: «Налейце мне хутчей Крамбамбулi, Крамбiмбамбамбулi, Крамбамбулi!»
Калі ў мяне пачнецца кашаль і насмарк, i агульны боль, Ня трэба лекаў розных вашых, Сам разьбяруся я з сабой. Хвароба скончыцца калі Налью сабе Крамбамбулi, Крамбiмбамбамбулi, Крамбамбулi! Хвароба скончыцца калі Налью сабе Крамбамбулi, Крамбiмбамбамбулi, Крамбамбулi!
Шкада мне вас, ужо абрыдла На мутны побыт ваш глядзець. Хлябаеце ваду, як быдла, Таму і ня любіце людзей. Зусiм бы iншыя былi вы, Каб пiлi Крамбамбулi, Крамбiмбамбамбулi, Крамбамбулi! Зусiм бы iншыя былi вы, Каб пiлi Крамбамбулi, Крамбiмбамбамбулi, Крамбамбулi!
Хто супраць нас, крамбамбулiстаў, Наморшчыць свой брыдотны твар, Няхай жыве адзін на высьпе, Бо гоніць ад нябёсаў дар. Жыцьцё нябёсы нам далі І ў тым жыцьці Крамбамбулi, Крамбiмбамбамбулi, Крамбамбулi! Жыцьцё нябёсы нам далі І ў тым жыцьці Крамбамбулi, Крамбiмбамбамбулi, Крамбамбулi! Крамбiмбамбамбулi, Крамбамбулi! Эй!